Twitter response:

Першы скарб нацыянальны – гэта родная мова.

У дзіцячым садку №10 г. Ліды з 29 ліпеня па 2 жніўня праходзілі мерапрыемствы ў рамках тыдня беларускай мовы. З мэтай пашырыць межы выкарыстання роднай мовы, папоўніць слоўнікавы запас, а таксама пазнаёміцца з бытам беларускай сялянскай хаты выхаванцы наведалі Лідскі гісторыка-мастацкі музей. Інтэрактыўная экскурсія “ Згадкі з беларускай хаткі” .

Выхаванцы пазнаёміліся з асаблівасцямі выбару месца для новай хаты, даведаліся, якія дрэвы выкарыстоўвалі пры будоўлі, а затым ладзілі наваселле і запрашалі з сабой Хатніка.

Першы скарб нацыянальны – гэта родная мова.

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.