Twitter response:

День: 24.03.2022

Пазнавальна, пазітыўна, інтэрактыўна!
Пазнавальна, пазітыўна, інтэрактыўна!

Так можна сказаць пра занятак “Песні вякоў на полі льняным”, які правялі супрацоўнікі музея для нашых старэйшых дашкольнікаў.

Першы блок занятка – гэта наведванне салона-магазіна ў музеі з мэтай паказаць сучасныя вырабы з лёну: кашулі, сукенкі, салфеткі, розныя сувеніры. Ды і карціны напісаны на палатне лёну!

Далей занятак перамясціўся ў атмасферна-этнаграфічную гасцёўню. І маленькае зернятка, якое вылушчылі наведвальнікі з галоўкі лёну, павяло ўсіх па шляху, пачынаючы ад пасеву да вырабаў, якія беражліва захоўвае музей.