Twitter response:

Методыка навучання, правядзення і выкарыстання беларускіх народных гульняў ва ўстанове дашкольнай адукацыі

Методыка навучання дзяцей дашкольнага ўзросту рухавым гульням мае свае спецыфічныя асаблівасці ў залежнасці ад узросту дзяцей.

Падбіраючы гульню, педагог павінен звярнуцца да вучэбнай праграммы дашкольнай адукацыі, у якой спіс гульняў складзены з улікам агульнай рухавай падрыхтоўкі дзяцей пэўнага ўзросту і накіраваны на вырашэнне пэўных адукацыйных задач. Рухавы змест гульні павінен адпавядаць умовам іх правядзення. Важна ўлічваць пару года і надвор’е.

Выбар гульні вызначае яе месца ў рэжыме дня. На першай прагулцы метазгодна правесці гульні больш дынамічныя, на другой – гульні розныя па рухомай характырыстыцы. Да пачатку гульні трэба зрабіць разметку пляцоўкі, падрыхтаваць патрэбныя абсталяванне і атрыбутыку.

Падрыхтоўка дзяцей да гульні патрабуе ад педагога вялікай знаходлівасці. Асабліва важна выклікаць цікавасць да гульні ў самым пачатку. Вялікі эфект дае абыгрыванне атрыбутаў.

Тлумачэнне правілаў гульні павінна быць кароткім, зразумелым, эмацыянальным, цікавым.

Выбар гульні залежыць ад педагагічнай задачы, а таксама фізічнай падрыхтоўкі дзяцей, іх стану здароўя. Педагог знаёміць са зместам гульні, паказвае як трэба выконваць тыя ці іншыя дзеянні, пры дапамозе пытанняў паўтарае з дзецьмі правіла, каб пераканацца, што яны ўсё зразумелі. Двухгадовых дзяцей папярэдне знаёміць з гульнёй і яе правіламі не трэба; тлумачэнне гульні вядзецца паэтапна, у ходзе гульнявых дзеянняў. У другой малодшай, сярэдняй і старэйшай групах папярэдняе тлумачэнне адбываецца з улікам узроставых псіхалагічных магчымасцей дзяцей. Гэта вучыць іх планаваць свае дзеянні. Вельмі важнай з’яўляецца паслядоўнасць тлумачэння:

* назва гульні і яе задума;

* кароткі змест;

* правілы;

* напамін рухаў (пры неабходнасці);

* раздача роляў;

* раздача атрыбутаў;

* размеркаванне ўдзельнікаў гульні на пляцоўцы;

* пачатак гульнявых дзеянняў.

Нельга пачынаць тлумачэнне гульні з назначэння дзяцей на галоўныя ролі або з раздачы атрыбутаў, бо спадзе ўвага да інструкцый, пачнецца збой гульнявых дзеянняў.

Калі ў гульні ёсць словы, то спецыяльна развучваць іх не трэба – дзеці запамінаюць іх падчас гульні. Калі яна знаёмая, тады з дапамогай пытанняў удакладняюцца пэўныя моманты.

Размеркаванне роляў выкарыстоўваецца як момант для выхавання паводзін дзяцей. Вядучыя ролі – заўсёды прывабныя. Выбар на галоўную ролю ўспрымаецца як узнагарода. Педагог павінен сачыць за рухамі выхаванцаў: заўважаць добрае

выкананне рухаў, падказваць лепшы спосаб дзеяння, дапамагаць асабістым прыкладам.

Вызначыць таго, хто будзе вадзіць у гульні, можна рознымі спосабамі, але асноўнымі з’яўляюцца наступныя:

1. “Брацца за палку”: рука да рукі; хто накрые канец палкі, той і будзе вадзіць.

2. “Лічыцца”: адзін гулец чытае лічылку і пры кожным слове па чарзе паказвае на ўдзельнікаў. На каго прыпадзе апошняе слова, той і водзіць.

3. “Дамаўляцца”: вядучага выбіраюць з ліку найбольш вопытных.

4. “У якой руцэ прадмет”: адзін з гульцоў хавае за спіной у адной руцэ прадмет, другому прапануе адгадаць. Хто адгадаў – водзіць.

5. “Чыя саломінка карацейшая (або даўжэйшая)?”: верхнія канцы “саломінак”-палачак трэба зраўняць, а ніжнія схаваць у руцэ. Хто выцягне кароткую (ці доўгую) палачку, той пачынае гульню.

Для выбару вядучага таксама можна выкарыстаць гульні “Пярсцёнак, пярсцёнак”, “Стрэлка”, “Патэльня, ідзі сюды”.

Калі гульня праводзіцца з дзецьмі першай малодшай групы, то педагог сам прымае ў ёй удзел: выконвае як галоўную, так і другарадную ролю. Трохгадовым дзеткам можна дручыць выкананне галоўнай ролі. У сярэдняй і старэйшай групах кіраўніцтва апасродкаванае: педагог можа прымаць удзел у гульні, калі яна новая або па ўмовах гульні не хапае пары.

Педагог павінен бачыць дзеянне кожнага дзіцяці. Бадзёрым тонам, дзейсным удзелам ён падтрымлівае ў дзяцей радасны настрой, заахвочвае праяўленне рашучасці, смеласці, знаходлівасці, ініцыятывы, стрымлівае празмерна актыўных дзяцей, падбадзёрвае тых, хто адстае, папярэджвае магчымыя выпадкі нядобразычлівасці. Для стымуляцыі ходу гульні педагог можа прыняць у ёй удзел як звычайны гулец, строга выконваючы правілы. У рэдкіх выпадках ён можа ўзяць на сабе адказную ролю і паказаць, як трэба выконваць дзеянні, або, калі неабходна, надаць гульні жвавасць, эмацыянальнасць.

У малодшых групах вынік гульні павінен быць аптымістычным, кароткім і канкрэтным. Абавязкова трэба пахваліць малых. У сярэдняй і старэйшых групах варта адзначыць тых, хто правільна выконваў рухі, праяўляў хуткасць, спрытнасць. Называюць і тых дзяцей, якія парушалі правілы, памылкова выконвалі рухі. Заўвагі робяцца карэктна і ў добразычлівай форме. Да абмеркавання праведзенай гульні далучаюцца ўсе дзеці. Гэта прывучае іх да аналізу сваіх учынкаў, садзейнічае больш дакладнаму выкананню правілаў гульні і рухаў.

Падвядзенне вынікаў гульні павінна выклікаць у дзяцей жаданне ў наступны раз пастарацца і дабіцца большага.

Каб павялічыць эфэктыўнасць рухавых гульняў, можна: выбраць двух-трох вядучых; павялічыць працягласць інтэнсіўных рухаў у гульнях з адхіленнем, адлегласць для бегу ў гульнях з перабежкамі; змяніць сігнал; увесці “выручалачкі”; ускладніць правілы і г.д.

Фізічная актыўнасць у спалучэнні з фальклорам далучае выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры і агранічна ўключаецца ва ўсе мерапрыемства па аздараўленні дзяцей установы дашкольнай адукацыі. Асобна трэба адзначыць народныя святы Каляды, Масленіца, Купалле, а таксама кірмашы, якія немагчыма ўявіць без гульняў, забаў, народных тпнцаў. Займальнасць, вобразнае слова, гульні

робяць іх яркімі, запамінальнымі, ствараюбць добры, вясёлы настрой у дзяцей, выклікаюць цікавасць і жаданне выкарыстоўваць гульні ў самастойнайгульнявой дзейнасці.

Педагог павінен імкнуцца больш шырока выкарыстоўваць і знаёміць сваіх выхаванцаў з беларускімі народнымі гульнямі, але трэба ўлічваць і індывідуальныя магчымасці дзяцей. Фізічна слабых з некаторай затрымкай рухальнага развіцця неабходна ўцягваць у даступныя гульні, ускладняючы іх змест паступова. Складаныя гульні прапаноўваць больш падрыхтаваным дашкольнікам. Гэта дасць магчымасць зрабіць беларускія нацыянальныя гульні даступным сродкам выхавання дзяцей.

Выкарыстанне беларускіх народных гульняў дапаможа вырасціць дзяцей здаровымі, працавітымі і мужнымі людзьмі, якія будуць шанаваць народныя традыцыі.

Такім чынам, традыцыі народнай педагогікі былі скіраваны ў першую чаргу на выхаванне фізічнага, маральнага і духоўнага здароўя дзіцяці. Значная роля ў гэтым належыла выкарыстанню беларускай народнай гульні. Яна разглядалася і сёння разглядаецца як сродак фізічнага, эстэтычнага і разумовага выхавання. Беларуская народная гульня садзейнічае правільнаму фізічнаму развіццю, умацаванню здароўя, фізічных і псіхічных якасцей, выхаванню любові да Радзімы.

Літаратура:

Лях, Н.І. Беларускія народныя гульні ў фізічным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту (з вопыту работы) / Н.І.Лях . – 2-евыд. – Мінск : Зорны Верасок , 2017 . – с. 21.