Twitter response:

Выкарыстанне дыдактычных гульняў для стымулявання маўленчых зносін на беларускай мове

Родная мова адыгрывае ўнікальную ролю ў станаўленні асобы чалавека. Дашкольны ўзрост – гэта перыяд актыўнага засваення гутарковага маўлення, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнага, лексічнага, граматычнага. Выкарыстанне дыдактычных гульняў пры навучанні маўленню ў дашкольным узросце з’яўляецца актуальным у сувязі з тым, што гульня выступае простым і зразумелым для дзіцяці сродкам спасціжэння рэчаіснасці, натуральным і даступным шляхам авалодвання тымі ці іншымі ведамі, уменнямі, навыкамі. Таму, асаблівую ўвагу ў рабоце з дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту, неабходна надаваць развіццю іх беларускага маўлення, уменню выражаць свае думкі, пачуцці, эмоцыі на мове свайго народа.

Фарміраванне маўлення адбываецца ў кантакце з людзьмі, у працэсе зносін праяўляецца пазнавальная і прадметная дзейнасць. Авалоданне маўленнем перабудоўвае ўсю псіхіку дзіцяці, дазваляе яму ўспрымаць усе факты больш асэнсавана. Вядомы рускі педагог К. Д. Ушынскі сцвярджаў, што роднае слова – гэта аснова любога разумовага развіцця і скарбніца ўсіх ведаў. Таму вельмі важна клапаціцца пра максімальнае развіццё маўлення дзяцей, развіваць у комплексе ўсе аспекты вуснай мовы: слоўнік, граматычны лад, гукавымаўленне. Слоўнікавы запас – гэта ўсе словы, якімі валодае дашкольнік, як актыўна, так і пасіўна. Граматычны лад вызначае правілы спалучэння словў у словазлучэнні і сказы. Любое слова, фраза знаходзяць свае выражэнне толькі з дапамогай тых ці іншых гукаў. Слоўнік і граматычны лад удасканальваюцца пастаянна не толькі ў дашкольным, але і ў працэсе навучання ў школе. Правільнае вымаўленне гукаў фарміруецца ў дзіцяці ў 3-5 гадоў. Па гэтай прычыне фарміраванне правільнага вымаўлення ўсіх гукаў роднай мовы павінна быць закончана ў дашкольным узросце.

Гульневая дзейнасць з’яўляецца вядучай для дзяцей старэйшага ўзросту. Разам з тым сістэматычнае засваенне ведаў на уроках закладвае аснову авалодання элементамі вучэбнай дзейнасці, якая паступова выцясняе гульнёвую. Змякчыць пераход ад адной вядучай дзейнасці да другой дапамагаюць дыдактычныя гульні. Яны даюць магчымасць педагогу ажыццяўляць навучанне, развіццё разумовых здольнасцей, фарміраванне каштоўных рыс асобы і станоўчых узаемаадносін дзяцей у даступнай і прывабнай для іх гульнёвай форме.

Дыдактычная гульня ўяўляе сабою шматпланавую, складаную педагагічную з’яву: яна выступае як гульнявы метад навучання дзяцей дашкольнага ўзросту і формай навучання, і самастойнай гульнявой дзейнасцю, і сродкам усебаковага выхавання асобы дзіцяці. Менавіта ў дыдактычнай гульні дзіця атрымлівае магчымасць удасканальваць, узбагачаць, замацоўваць і актывізаваць сваю лексіку.

Дыдактычная гульня мае сваю устойлівую структуру: дыдактычную задачу, змест, правілы і гульневыя дзеянні.

Асноўным элементам гульні з’яўляецца дыдактычеая задача. Усе астатнія элементы падпараткаваны гэтай задачы і забяспечваюць яе выкананне. Дыдактычныя задачы могуць быць самыя разнастайныя: азнамленне з наваколлем, развіцце

маўлення і мыслення, замацавнне матэматычных уяўленняў, выхаванне увагі, хуткасці мыслення, кемлівасці і г.д.

Зместам дыдактычнай гульні з’яўляецца навакольная рэчаіснасць (прырода, людзі, іх узаемаадносіны, падзеі грамадскага жыцця, мова, музыка, жывапіс і інш.).

Важная роля ў дыдактычнай гульні надежыць правілам, якія вызнацаюць, што, як, у якой паслядоўнасці павінна рабіць у гульні кожнае дзіця, рэгулююць узаемаадносіны дзяцей: выхоўваць у іх уменне стрымлівацца, кіраваць сваімі паводзінамі, гаварць па чарзе, не перабіваць адзін аднага, не гаманіць і г.д. Неабходнасць прытрымлівацца правілаў ва ўмовах калектыўнай гульні прымушае кожнае дзіця суадносіць свае дзеянні з дзейнасцю таварышаў, садзейніцае ўзнікненню агульных інтарэсаў, а таксама з’яўляецца важай умовай фарміравання станоўчых рыс паводзін.

Галоўная асаблівасць дыдактычнай гульні – наяўнасць гульневага дзеяння. Менавіта яно перш за ўсё цікавіць і прываблівае дзяцей.

Што ўяўляе сабой гульневае дзеянне? Гэта, напрыклад, дзеянне з цацкамі або прадметамі, малюнкамі – падбор, складанне і раскладванне. Так, у гульні “Ліст” дзеці спачатку складваюць з асобных частак малюнак, а потым расказваюць па ім. Гульневымі з’яўляюцца дзеянні адшуквання і знаходжвання. Напрыклад, у гульні “Маўчанка” вядучы шукае ў пакоі прадметы з пэўнымі якасцямі. Прывабліваюць дзяцей у гульні элементы загадвання і адгадвання, чакання і нечаканасці. Хто-небудзь з дзяцей выходзіць з пакоя, а у гэты час астатнія загадваюць які-небудзь прадмет або мяняюцьразмяшчэнне цацак на стале. Вярнуўшыся, дзіця адгадвае па апісанню прадмет або імя таварыша, вызначае якперастаўлены цацкі на стале. Гульнёвымі могуць быць інтэлектуальныя дзеянні параўнання, апісання і г.д. Да гульневых адносяцца і асаблівыя рухі: плясканне ў ладоні, кіданне мячыка, заплюшчванне вачэй, пастукванне па стале і да т.п. Вялікая група гульняў у якасці гульнёвага дзеяння ўключае спаборництвы паміж асобнымі дзецьмі або групамі дзяцей. Чым цікавей гульнёвае дзеянне, тым больш паспяхова дзеці вырашаць дыдактычную задачу.

Усе структурныя элементы гульні ўзаемазвязаны, адсутнасць аднаго з іх разбурае гульню. Але пры апісанні гульні правілы і гульнёвыя дзеянні не заўсёды вылучаюцца. Яны падаюцца пасля дыдактычнай задачы ў угульным змесце (ходзе) гульні.

У рабоце з дзецьмі 6-гадовага ўзросту выкарыстоўваюцца розныя віды дыдактычных гульняў: гульні з дыдактычнымі цацкамі і прыродным матэрыялам, настольныя (друкаваныя) і слоўныя гульні.

У гульнях з цацкамі, прыродным матэрыялам дзеці непасрэдна ўспрымаюць прадметы. Гэтыя гульні пабудаваны з улікам прынцыпу нагляднасці і ў адпаведнасці з імкненем гуляць канкрэтнымі прадметамі. У час гульні яе ўдзельнікі пазнаюць разнастайныя ўласцівасці прадметаў, параўноўваюць, супастаўляюць іх.

Да настольных адносяцца гульні, у якіх выкарыстоўваюцца карткі з сюжэтамі і прадметнымі малюнкамі, лічбамі, геметрычнымі фігурамі і да т.п. Гэта часцей за ўсё гульні тыпу “лато”.

Слоўныя гульні не патрабуюць нагляднага матэрыялу. Яны пабудаваны на дзеяннях і словах і праводзяцца пасля таго, як у дзяцей сфарміраваны пэўныя веды аб рэальных прадметах або з’явах. Гэта такія гульні, як “Зычны- галосны”, “Скажы наадварот”, “Чые галасы?”, а таксама гульні-загадкі.

Да кожнай гульні выхавальніку трэба старанна падрыхтавацца: прадумаць яе арганізацыю і методыку правядзення, спосабы яе тлумачэння дзецям, а таксама вызначыць у ей сваё месца.

Да гульні неабходна падрыхтаваць і дзяцей, аднавіць або даць ім пэўныя веды. У такім выпадку гульня замацоўвае веды, якія дзеці засвоілі на занятках і ў штодзенным жыцці.

Педагогу важна ўмела пачаць гульню, адразу арганізаваць дзяцей, коратка і зразумела растлумачыць ім, у якую гульню і як яны будуць гуляць. Вякікае значэнне пры гэтым маюць зацікаўленнасць і эмацыянальнасць самога педагога, яго здольнасць заахвоціць да гульні ўсіх выхаванцаў, вобразнасць і зразумеласць яго мовы, выразнасць жэстаў, паважлівыя адносіны да ўсіх удзельнікаў, жаданне іх аб’яднаць.

У працэсе гульні неабходна звяртаць увагу на яе тэмп. Павольны тэмп стамляе, расхалоджвае дзяцей, ім падоўгу даводзіцца чакаць сваёй чаргі. Але і празмерна хуткі тэмп узбуджае дзяцей, прыводзіць да мітусні, часам выклікае спрэчкі паміж удзельнікамі гульні.

У ходзе гульні выхавальніку лепш выступаць у ролі яе ўдзельніка, часцей за ўсё вядучага, але не варта забывацца пра функцыі педагога: накіроўваць гульню рэплікамі, пытаннямі, непрыкметна падтрымліваць асобных дзяцей, ствараць умовы для праяўлення ініцыятывы, даваць ацэнку няправільным адказам або прадухаляць іх. Напрыклад, у гульні “Магазін”, выхавальнік можа ўзяць на сябе ролю загадчыка магазіна і сачыць за тым, каб дзеці правільна апісвалі прадметы, якія хочуць купіць.

Сур’ёзна трэта ставіцца і да правіл гульні. Ад захавання правіл залежыць выхаваўчая каштоўнасць гульні – усвядомленне норм паводзін у калектыўнай дзейнасці, станаўленне патрабавальных і справядлівых адносін да равеснікаў, уменне звяртаць увагу на думку таварышаў, узгадняць з імі свае жаданні.

Змест дыдактычных гульняў вызначаецца вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі, ён звязаны са зместам заняткаў і назіраннямі.

Прыклады дыдактычных гульняў.

Вянок.

Дыдактычная задача. Замацоўваць у слоўніку дзяцей назвы кветак. Развіваць спрытнасць.

Змест. Дзеці выбіраюць сабе назвы кветак і займаюць загадзяя падрыхтаваныя месцы. Адзін чалавек не мае месца. Ен пачынае “плесці” вянок: называе якую-небудзь кветку. Да яго падыходзіць той, каго паклікалі, дярэ за руку і ў сваю чаргу называе іншую кветку. Утвараючы”вянок”, дзеці бегаюць ланчужком. Калі ўсе кветкі будуць названы, дзеці ўтвараюць кола і водзяць карагод. Першая кветка раптам гаворыць: “Кветкі завялі”. Дзеці разбягаюцца па сваіх месцах. Хто застаўся без месца, пачынае “плесці” новы вянок, і гульня працягваецца.

Хто скажа інакш.

Дыдктычная задача: пашырыць і актывізаваць вобразную лексіку дзяцей 5-7год, вучыць падбіраць словы і выразы, якія найбольш пабыходзяць па сэнсе; садзейнічаць стварэнню выказванняў, самастойных па задуме і моўным афармленні, фарміраванне звязнага маўлення; развіваць пазнавальныя і маўленчыя здольнасці, слыхавую ўвагу і назіральнасць

Дыдактычны матэрыял і абсталяванне: малюнкі дзяцей па змесце вершаў.

Гульнявыя правілы: праслухаць вершаваны твор, падабраць картку з малюнкам, блізкую па змесце, пераказаць змест сваімі словамі.

Гульнявыя дзеянні: слуханне мастацкага твора, пераказ яго зместу.

Папярэдняя работа: выяўленча-мастацкая дзейнасць дзяцей з мэтай адлюстравання сваіх уражанняў ад прачытаннага верша.

Ход гульні.

Дарослы чытае верш ( з паўторам гульні верш мяняецца) і прапануе дзецям перадаць яго іншымі словамі. Асаблівая ўвага звяртаецца на тое, каб створанае дзіцем апавяданне не згубіла сэнса верша.

Напрыклад:

Змоўкла наваколле, лес адгаманіў.

Едзе восень полем на рабым кані.

А за сінім борам – я разгледзіў сам –

Сядзе ў сані скора белая зіма. В.Рабкевіч

Вядучы прапануе дзецям растлумачыць сэнс радкоў верша, а затым расказаць яго сваімі словамі.

Заўвага. Творчыя работы дзяцей можна аформіць у альбом “Чытаем-малюем”. Кожную работу неабходна назваць, падпісаць імя аўтара.

Дыдактычная гульня шырока выкарыстоўваецца пры навучанні дзяцей матэматыцы, роднай мове, знаёмству з прыродай і навакольным светам, у развіцці сэнсорнай культуры, з іх дапамогаю можна вырашаць адначасова некалькі важных задач у навучанні, развіцці і выхаванні дашкольнікаў. Такімі гульнямі можна назваць гульні з сюжэтам, гульні якія патрабуюць разыгрывання роляў. Так, у гульні «Магазін цацак» па сюжэце неабходныя прадавец і пакупнікі. Значную цікавасць у фарміраванні і развіцці камунікатыўных навыкаў дашкольнікаў, пашырэнні іх актыўнага слоўнікавага запасу ўяўляюць сабою гульні-інсцэніроўкі – паказ з дапамогаю цацак невялікіх сцэнак, у якіх перад дзецьмі ставяцца такія дыдактычныя задачы як здагадацца, з якой казкі паказаны эпізод, расказаць працяг казкі, расказаць пра змены, якія адбыліся на сцэне і г.д. Некаторыя з гульняў такога тыпу ставяць перад удзельнікамі задачы найперш этычнага плану. Так, у гульні “Што такое добра і што такое дрэнна” адной частцы ўдзельнікаў гульні неабходна паказваць сцэнкі з мастацкіх твораў або з жыцця, а астатнім трэба даць этычную ацэнку, вызначыць, якія персанажы робяць добра, а якія дрэнна.

Такім чынам, у гульні адбываецца не толькі актыўнае ўдасканаленне навыкаў этычных паводзінаў, але і разнапланавае вядзенне работы па развіццю маўленя старэйшых дашкольнікаў. Ім неабходна праявіць навыкі карэктна фармуляваць сваю думку, будаваць не толькі маналагічнае, але і дыялагічнае маўленне, аргументаваць сваё выказванне, у імправізацыі хутка падбіраць патрэбныя не толькі паняцці, але і метафары, эпітэты і г.д.

Многія дыдактычныя гульні не маюць дакладна вызначаны сюжэт і гульня заключаецца ў вырашэнні пэўнай задачы. Але і ў такіх гульнях змест канцэнтруецца на ведах дзяцей пра навакольны свет і звязаны з задачамі развіцця маўлення. Часам у бессюжэтныя гульні ўводзіцца вобраз, напрыклад, загадкі, якія загадвае Пятрушка або які-небудзь іншы казачны персанаж. Тое, што гульнявую задачу ставіць перад

дзецьмі не выхавальнік, а цацка спрыяе павышэнню разумовай і слоўнікавай актыўнасці малых. Напрыклад, у госці да дзяцей можа прыйсці Андрэйка – цацка з тварам сімпатычнага, жывога хлопчыка. Яго з’яўленне адразу выклікае радасць, чаканне чагосьці новага, цікавага. Андрэйка праводзіць гульні, у якія дзеці можа і гулялі раней, напрыклад, “Што змянілася”, але ў новай сітуацыі гульня набывае іншы змест, выклікае здзіўленне, прымушае працаваць уяўленне. У гульнявой займальнай форме адбываецца актывізацыя і ўзбагачэнне слоўніка дашкольнікаў.

Слоўнікавая работа на такім этапе заключаецца ў тым, што дзяцей вучаць адрозніваць і называць часткі прадметаў (часткі цела жывёлаў, чалавека; часткі ў прадметаў побыту; рукавы і кішэні ў сукенак, накрыўка ў чайніка і г.д.); кантрастныя памеры прадметаў; некаторыя колеры, формы; некаторыя смакавыя прыметы; фізічныя якасці (халодны, гладкі) і якасці (б’ецца, рвецца). Старэйшых дашкольнікаў эфектыўна вучыць вычляняць па тых ці іншых прыметах са складу паняццяў падгрупы: тканіны шарсцяныя і шаўковыя, посуд кухонны і чайны або металічны і шкляны; транспарт водны, наземны, паветраны і пасажырскі; інструменты металічныя, драўляныя ці садовыя, сталярныя, кравецкія і г.д. Пры ажыццяўленні работы па фармаванні і актывізацыі слоўніка педагогі дзіцячых дашкольных устаноў эфектыўна выкарыстоўваюць такія дыдактычныя гульні як «Цудоўны мяшэчак», «Хто больш убачыць і назаве», «Фарбы», «Што змянілася» і іншыя.

На сённяшні дзень існуе шмат класіфікацый дыдактычных гульняў розных аўтараў. А.К. Бандарэнка зазначае, што ў дашкольнай педагогіцы ўсе дыдактычныя гульні ў залежнасці ад дыдактычнага матэрыялу можна падзяліць на тры асноўныя віды:

* гульні з прадметамі (цацкамі, прыродным матэрыялам). Напрыклад, такія як “Чые гэты дзеткі?”, “З якога дрэва ліст?”, “Збяры букет з восеньскіх траваў?”

* настольныя друкаваныя гульні. Яны разнастайныя па відах: парныя малюнкі, лато, даміно. Разнастайныя і задачы, якія вырашаюцца з іх дапамогаю. Напрыклад, у гульні “Што расце ў садзе (лесе, агародзе)” дзеці падбіраюць карткі з адпаведнымі малюнкамі раслінаў, суадносяць іх з месцам, дзе яны растуць, абядноўваюць малюнкі па агульнай прымеце. Або ў гульні “Што было потым?” дзеці падбіраюць малюнкі да казкі з улікам паслядоўнасці сюжэту. У гульні “Адгадай хто гэта?” дзіця бярэ малюнак, уважліва яго вывучае, а потым паказвае рухі і гукі ката, пеўня і г.д. Такія заданні даюцца дзецям малодшай групы. У старэйшых групах вырашаюцца больш складаныя задачы: адны ўдзельнікі гульні паказваюць дзеянне, намаляванае на картцы, іншыя – адгадваюць, хто намаляваны, што там робяць людзі (напрыклад, пажарныя тушаць полымя, маракі плывуць па моры, будаўнікі будуюць дом і г.д.).

* слоўныя гульні. Яны пабудаваны на словах і дзеяннях удзельнікаў гульні. У такіх гульнях дзеці вучацца выкарыстоўваць веды, уяўленні пра прадметы, паглыбляць веды пра іх, бо неабходна выкарыстоўваць набытыя раней веды ў новых сувязях і абставінах.

Зручна слоўныя гульні аб’яднаць у чатыры групы:

1) гульні, з дапамогаю якіх фарміруецца ўменне выдзяляць істотныя прыметы прадметаў, зяваў: “Адгадай!”, “Магазін”, “Так – не” і іншыя;

2) гульні, якія выкарыстоўваюцца для развіцця ў дзяцей умення параўноўваць, супастаўляць, рабіць правільныя высновы: “Падобны – непадобны”, “Хто больш заўважыць небыліцаў”;

3) гульні, з дапамогаю якіх развіваецца ўменне абагульняць і класіфікаваць прадметы па розных прыметах: “Каму што патрэбнае?”, “Назаві адным словам” і г.д.

4) гульні на развіццё ўвагі, кемлівасці, хуткасці мыслення, вытрымкі, пачуцця гумару: “Сапсаваны тэлефон”, “Фарбы”, “Лятае – не лятае” і г.д.

Дыдактычная гульня, як форма навучання дзяцей, мае два пачаткі: вучэбны (пазнавальны) і гульнявы (займальны). Выхавальнік у гульні адначасова выступае у ролі настаўніка і ўдзельніка гульні. Ён вучыць і гуляе, а дзеці ў гульні вучацца. Калі на занятках пашыраюцца і паглыбляюцца веды пра навакольны свет, то ў дыдактычнай гульні дзецям прапаноўваюцца заданні ў форме загадак, сказаў, пытанняў.

Паводле З.М.Багуслаўскай і А.К.Бандарэнкі арганізацыя педагогам дыдактычных гульняў ажыццяўляецца ў трох асноўных напрамках: падрыхтоўка, правядзенне гульні і яе аналіз.

Падрыхтоўка да правядзення дыдактычнай гульні ўключае:

выбар гульні ў адпаведнасці з мэтамі выхавання і навучання, паглыбленне і абагульненне ведаў, развіццё сэнсорных здольнасцяў, актывізацыя псіхічных працэсаў (памяць, увага, мысленне, маўленне);

устанаўленне адпаведнасці выбранай гульні патрабаванням вучэбнай праграммы дашкольнай адукацыі дзяцей канкрэтнай ўзроставай групы;

вызначэнне найбольш удалага часу для правядзення дыдактычнай гульні (у працэсе арганізаванага навучання на занятках або ў вольны ад заняткаў час);

выбар месца для гульні, дзе дзеці могуць спакойна гуляць, не перашкаджаць адзін аднаму (такое месца, як правіла, групавы пакой або ўчастак);

вызначэнне колькасці ўдзельнікаў гульні (уся група, невялікія падгрупы, індывідуальна);

падрыхтоўка неабходнага дыдактычнага матэрыялу для выбранай гульні (цацкі, розныя прадметы, малюнкі, прыродны матэрыял);

падрыхтоўка да гульні самого выхавальніка: ён павінен усвядоміць і асэнсаваць ход гульні, сваё месца ў працэсе гульні, метады кіраўніцтва працэсам;

падрыхтоўка дзяцей да гульні: узбагачэнне іх ведамі, уяўленнямі пра прадметы і з’явы навакольнага жыцця, якія неабходныя для вырашэнны задачы гульні.

Правядзенне дыдактычных гульняў уключае:

знаёмства дзяцей са зместам гульні, з дыдактычным матэрыялам, які будзе выкарыстаны ў гульні (паказ прадметаў, малюнкаў, кароткая размова, у працэсе якой удакладняюцца веды і ўяўленні дзяцей пра іх);

тлумачэнне ходу і правілаў гульні; важна, што выхавальнік звяртае ўвагу на паводзіны дзяцей у адпаведнасці з правіламі гульні, на дакладнае выкананне правілаў (што правілы гульні забараняюць, што патрабуюць, што можна рабіць);

паказ гульнявых дзеянняў, у працэсе якога выхавальнік вучыць дзяцей правільна выконваць дзеянні, паказваць, што інакш гульня не будзе мець выніку (напрыклад, гульня не мае сэнсу, калі насуперак правілам дзеці падглядваюць, калі трэба закрыць вочы);

вызначэнне ролі выхавальніка ў гульні, яго ўзел у якасці ўдзельніка гульні, балельшчыка ;

падвядзенне вынікаў гульні – гэта адказны момант кіраўніцтва гульнёю, бо па выніках, якіх дзеці дасягнулі ў гульні, можна меркаваць пра яе эфектыўнасць, пра тое ці будзе цікавая гэтая гульня ў самастойнай гульнявой дзейнасці дзяцей.

Аналіз праведзенай гульні скіраваны на выяўленне прыёмаў яе падрыхтоўкі і правядзення: якія прыёмы гульні аказаліся найбольш эфектыўнымі ў дасягненні пастаўленай мэты, што перашкодзіла ажыццяўленню пастаўленай мэты і чаму. Гэта дапаможа ўдасканаліць як падрыхтоўку да гульні, так і сам працэс яе правядзення, дасць магчымасць пазбегнуць памылак у будучым. Акрамя таго аналіз гульні дазваляе выявіць індывідуальныя асаблівасці паводзінаў, характару дзяцей, а, значыць, правільна арганізаваць індывідуальную работу з імі

Пры арганізацыі дыдактычных гульняў у старэйшай групе важна ўлічваць большыя магчымасці дзяцей ў параўнанні з дзецьмі малодшага ўзросту. У гэтым ўзроставым перыядзе дзецям уласціва цікаўнасць, назіральнасць, цікавасць да ўсяго новага, незвычайнага: дзецям хочацца самім адгадаць загадку, знайсці правільнае рашэнне задачы, выказаць уласнае меркаванне. З пашырэннем абёму ведаў адбываюцца змены і ў характары разумовай дзейнасці. Па гэтай прычыне важна пры выбары гульні значную ўвагу ўдзяляць ступені цяжкасці правілаў гульні і дзеянняў у яе працэсе. Апошнія павінны быць такімі, каб праз іх ажыццяўленне дзеці выяўлялі разумовыя і валявыя намаганні.

Роля выхавальніка таксама мяняецца. Але нават і тут педагог дакладна, эмацыйна знаёміць дзяцей з яе зместам, правіламі і дзеяннямі, правярае, як удзельнікі гульні іх зразумелі, дарослы гуляе разам з дзецьмі, каб замацаваць веды, уменні і навыкі. Потым ён прапаноўвае дзецям пагуляць самастойна і спачатку сочыць за дзеяннямі ўдзельнікаў гульні, выступае ў якасці арбітра ў спрэчных сітуацыях. Аднак не ўсе гульні патрабуюць такога актыўнага ўдзелу выхавальніка. Нярэдка яго ўдзел абмяжоўваецца тлумачэннем правілаў перад яе пачаткам. Найперш гэта датычыць настольна-друкаваных гульняў.

Такім чынам, кіраўніцтва дыдактычнымі гульнямі ў старэйшым дашкольным узросце патрабуе большай прадуманасці ў працэсе іх падрыхтоўкі і правядзення. Гэта датычыць ўзбагачэння дзяцей адпаведнымі ведамі, падбор адпаведнага дыдактычнага матэрыялу, а часам і падрыхтоўкі яго разам з выхаванцамі, арганізацыі абстаноўкі гульні, а таксама дакладнае вызначэнне сваёй ролі ў гульні.

З дапамогаю гульняў-заняткаў выхавальнік не толькі передае пэўныя веды, фарміруе ўяўленні, але і вучыць дзяцей гуляць. Асновай для гульняў зяўляюцца сфармуляваныя ўяўленні пра пабудову сюжэта гульні, пра разнастайныя гульневыя дзеянні з прадметамі. Важна, каб былі створаны ўмовы для пераносу гэтых ведаў і ўяўленняў у самастойныя творчыя гульні.

Наогул жа дыдактычны матэрыял павінен адпавядаць высокім гігіенічным і эстэтычным патрабаванням: цацкі павінны быць яркімі, цікавымі, мець высокі ўзровень мастацкага афармлення. Такі дыдактычны матэрыял прыцягвае ўвагу дзяцей, выклікае жаданне гуляць.

Метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні дыдактычнай гульні як сродку развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту:

1. Дыдактычныя гульні неабходна падбіраць улічваючы псіхолага-педагагіныя асаблівасці развіцця і ўспрымання дзяцей групы.

2. Работа над маўленнем павінна адпавядаць зместу і тэме заняткаў.

3. Дыдактычныя гульні трэба выкарыстоўваць у меру, нельга імі злоўжываць: выкарыстоўваць не больш як 2-3 віды на занятку.

4. Неабходна выбіраць толькі такія дыдактычныя гульні, якія не толькі зацікавяць дзіця, але і будуць выклікаць інтарэс да навучання.

5. Дыдактычныя гульні і заданні павінны насіць развівальны характар.

6. Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення павінна праводзіцца сістэматычна, а не час ад часу.

7. Выкарыстанне дыдактычных гульняў як сродку развіцця маўлення дзяцей павінна праводзіцца мэтанакіравана.